ЦЕМРА

"Спадчына"

Праект" Спадчына" - гэта рэчыўнае адлюстраванне нашага беларускага жыцця сёння.

У Беларусі не надзяляецца належнай увагі захаванню помнікаў архітэктуры, і пабудовы, што нясуць гістарычную каштоўнасць, сыходзяць у нябыт. Помнікі архітэктуры - гэта культурная спадчына гарадоў і іхніх жыхароў, і зараз яны разбураюцца без неабходнага догляду, знікаюць пад сучаснай забудовай. Праблема іх захавання неверагодна важная. 

У пагоні за бясконцым спажываннем, мы знішчаем моцныя дамы, што дасталіся нам у спадчыну, робім "еўрарамонты", атачаем сябе кітайскімі рэчамі, вытрасаючы на звалку бабуліны куфры, выкідаючы дыхтоўную мэблю, хатняе начынне, замяняючы каштоўныя і добрыя рэчы на танны масмаркет. У спажывецкім грамадстве пашыраная мода на пастаянныя пакупкі. Прычым большая палова з іх не з'яўляюцца для нас жыццёва неабходнымі. Нас пераканалі, што магчымасць купляць усё больш розных зручна-прыгожых рэчаў - гэта добра і сучасна.

На кожным чалавеку ляжыць вялікая адказнасць за выбар, які ён робіць; за тое, якімі справамі, думкамі, рэчамі ён насычае сваё жыццё; якім справам і рэчам надае каштоўнасць. Бо наш штодзённы выбар на карысць тых ці іншых рэчаў фарміруе выбар грамадства, нацыі, пакалення. Наш штодзённы выбар наўпрост звязаны з захаваннем нашай спадчыны.

Назва праекта напісана лацінскімі літарамі, такім чынам атрымліваецца гульня словаў, і ў "Spadchina" прысутнічае слова China (Кітай). Адна з рэчаў, ужытых у праекце, была знойдзена на звалцы. 

Plexiglass. Foto: digital printing. 85x65 cm. 2019

PLASTICTHEISM / ПЛАСТЫКТЭІЗМ

Чалавецтва безагаворачна верыць у пластык.

Праца прысвечаная глупству людзей, якія сваім неразважлівым выкарыстаннем аднаразовага пластыка прывялі да глабальнай праблемы пластыкавага смецця. У выніку ў акіяне зараз знаходзіцца смеццевая сумесь з як мінімум 5,25 трыльёнаў кавалачкаў, якая важыць 269 тысяч тон. Па прычыне заглатвання рэшткаў поліэтылену кожны год памірае прыблізна адзін мільён жывёлаў і птушак. Драбнюткія кавалачкі пластыка прасочваюцца ў глебу, трапляюць у ваду і паветра.

Дадзенай працай я хачу падвысіць веданне людзей аб гэтым боку глабальнага экалагічнага крызісу і заклікаць кожнага ўзяць адказнасць на сябе і адмовіцца ад выкарыстання аднаразовага посуду, пакетаў, бутэлек. 

  

УБАЧЫЦЬ БОЛЬШ ...

Canvas, acrylic, tempera. 40x50 cm. 2018

CULTURAL TREND / КУЛЬТУРНЫ ТРЭНД

Пагоня за валоданнем моднымі брэндамі для вялікай часткі грамадзтва ў свеце стала вышэйшай мэтай дзейнасці, імкненняў, стала маральным ідэалам. Гэты выбар вызначае нашую культуру сёння.

The pursuit of the possession of fashion brands for most of society in the world has become the highest goal of activity, aspirations, have become a moral ideal. This choice determines our culture today. 

УБАЧЫЦЬ БОЛЬШ ...

Сanvas, oil, acrylic. 70×60 cm. 2017

HARMONY / ГАРМОНІЯ

Прырода шчодрая, яна дорыць нам жыццё, напаўняе душу, натхняе сваёй складанасцю і прыгажосцю.

Карыстаючыся яе дарункамі, мы ствараем свой "раскошны" свет. Мы знішчаем жывёл, цэлыя папуляцыі і віды; мы ўжываем хімічныя рэчывы ў сельскай гаспадарцы, атрутваючы зямлю, якая корміць нас; мы забруджваем воды; мы здабываем карысныя выкапні ў неабмежаванай колькасці; мы адпраўляем прамысловыя адходы проста ў паветра, якім дыхаем. Мы чарпаем і чарпаем нетры зямлі, мы толькі бярэм, нічога не аддаючы наўзамен.

Прыйшоў час браць адказнасць за кожны ўчынак, прыйшоў час стрымаць наш апетыт, прыйшоў час аддаць належнае, час навучыцца ствараць свой свет не знішчаючы. Неабходна сабраць у адно ўсе розумы і пачуцці для пабудовы гарманічных адносінаў з прыродай.  

УБАЧЫЦЬ БОЛЬШ ...

Canvas, cement, oil, acrylic, potal. 100х100 cm. Weight: 18 kg.

SPHAGNUM UNUSUAL / 

СФАГНУМ НЕЗВЫЧАЙНЫ


УБАЧЫЦЬ БОЛЬШ ...

Mixed technology. 50×70 cm. 2018. Weight: 20 kg.

BASIS / ПАДМУРАК

Помнікі архітэктуры - гэта культурная спадчына гарадоў, і ў цяперашні час яны выціскаюцца ідэаламі масавай культуры. Праблема іхняга захавання актуальная сёння.

Культурная спадчына з'яўляецца адным з галоўных спосабаў існавання культуры, а яе захаванне - гэта захаванне культуры наогул. Культура ёсць памяць, таму яна заўсёды звязаная з гісторыяй.

У сваёй працы я ператварыла стары кавалак кладкі падмурка ў залаты і аправіла ў шыкоўны барочны багет. Гэтымі мастацкімі сродкамі я хачу падкрэсліць сапраўдную каштоўнасць "старога". 

УБАЧЫЦЬ БОЛЬШ ...

Canvas, mixed technology. 70×60 cm. 2018

ROME ERA OF DECADENCE /

РЫМ ЭПОХІ ЗАНЯПАДУ

Стан разбурэння, развалу, распаду, што перажывае якая-небудзь галіна культуры, грамадзкага жыцця.

УБАЧЫЦЬ БОЛЬШ ...

PVC canvas, cement, acrylic, oil, bronze powder. 185х115 cm. 2019

AND GOLDEN STARS SPARKLE IN THE NIGHT /

І ЗІХАЦЯЦЬ ЗАЛАТЫЯ ЗОРКІ Ў НОЧЫ

УБАЧЫЦЬ БОЛЬШ ...

Canvas, mixed technology. 140×140 cm. 2020

LUXURY / РАСКОШНЫ

Што сапраўды з'яўляецца раскошай?

УБАЧЫЦЬ БОЛЬШ ...

Canvas, oil. 98х71 см. (with frame 120 х 93 см.) Weight: 13 kg. 2020

IN THE STAIRWELL / 

ГДЕ-ТО В ПАРАДНОЙ

УБАЧЫЦЬ БОЛЬШ ...


Дарья Семчук
29 лет.
Живу и работаю в Республике Беларусь, в городе Гродно.
Пять лет работала в сфере графического дизайна.
Некоторое время назад почувствовала в себе силы выражать чувственный и мыслительный опыт через создание картин.


Творческий псевдоним: "Цемра".
Цемра - это белорусское слово означающее темноту, так как большая часть моего творчества отображает не красивую (темную) сторону человеческой жизнедеятельности.


BELARUS,
GRODNENSKAYA 230024
GRODNO, UL.POPOVICHA 15-22